З нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня прэзідэнт Анджэй Дуда выступіў з прамовай на Замкавай плошчы ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański
Польшча будзе ўдзельнічаць у аднаўленні Украіны пасля заканчэння вайны, заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда. Кіраўнік польскай дзяржавы назваў расійскі імперыялізм самай сур'ёзнай пагрозай для Польшчы :
- Адрадзілася сама найбольш небяспечная для нас пачвара – расійскі імперыялізм. Пражэрлівы цмок, які ў гісторыі неаднойчы спрабаваў нас сажраць. Сёння ён спрабуе сажраць украінскую нацыю і дзяржаву.
З нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня прэзідэнт Анджэй Дуда выступіў з прамовай на Замкавай плошчы ў Варшаве.
IAR/аз