Белы дом раскрытыкаваў законапраект аб «замежных агентах», які разглядае парламент Грузіі. Прэс-сакратар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі заявіў, што Злучаныя Штаты супраць далейшай распрацоўкі прарасійскага закона:
- Мы глыбока занепакоеныя гэтымі палажэннямі і іх магчымым уплывам на падаўленне грамадзянскага супраціву і свабоды слова. І што больш важна, мы занепакоеныя іх магчымым уплывам на важныя дэмакратычныя прынцыпы, якімі Грузія ганарыцца.
Ужо некалькі дзён у сталіцы Грузіі Тбілісі праходзяць масавыя дэманстрацыі супраць таго, што парламент разглядае прарасійскі законапраект. Падчас іх дайшло да сутыкненняў з паліцыяй.
Законапраект прадугледжвае, што няўрадавыя арганізацыі, праваабарончыя абʼяднанні і СМІ павінныя будуць рэгістравацца ў якасці «замежных агентаў», калі, як мінімум, 20 працэнтаў іх фінансавання паступае з-за мяжы.
IAR /аз